0000398695
close
W walce o demokrację nie robimy sobie przerw! Przekaż 1,5% na Fundację Kultura Liberalna WSPIERAM
close
Kultura Liberalna solidarnie z Ukrainą

PRZEKAŻ
1,5%
PODATKU
close

W walce o demokrację

nie robimy sobie przerw!

Przekaż 1,5% na Fundację
Kultura Liberalna

Przekaż 1,5%
na Fundację Kultura Liberalna
forward
close

KULTURA LIBERALNA > Bez kategorii > Фольгавая шапачка Аляксандра...

Фольгавая шапачка Аляксандра Лукашэнкі

Філіп Руднік

Тое, што дыктатару няма справы да жыццяў асобных беларусаў, нікога не здзіўляе. Аднак здзівіць можа тое, што ён свядома ставіць палкі ў колы дзяржаўнага апарата, занятага змаганнем з вірусам.

Лукашэнка прайшоў доўгі шлях у сваім асабістым стаўленні да COVID-19. Ад віруснага дэніялізму – з намёкамі на шэраг сродкаў для ўзмацнення імунітэту, такіх як праца ў полі, хакей і алкаголь – да моманту адсутнасці сумневаў у віруснай пагрозе. Зрэшты, нічога дзіўнага, бо – калі верыць яго ж запэўненням – ён сам прайшоў праз хваробу і перанёс яе даволі цяжка.

Досвед хваробы, аднак, не схіліў кіраўніка Беларусі да разважанняў пра эфектыўны спосаб спыніць распаўсюд вірусу, які бушуе ў краіне, дзякуючы штаму “Дэльта”.

Мала таго, Лукашэнка, здаецца, у запале невуцтва зводзіць да нуля намаганні перагружанай ужо цягам многіх тыдняў дзяржаўнай службы аховы здароўя. Вайна, якую ён вядзе супраць уласнага народа са жніўня 2020 года, перанеслася з вуліц і турэмных камер у бальніцы і моргі.

Пандэмічнае двухдумства

22 кастрычніка ўлады Беларусі скасавалі абавязак нашэння масак у публічных месцах і грамадскім транспарце. Рашэнне было прынята праз няпоўныя два тыдні пасля ўзмацнення мераў. І гэта нягледзячы на тое, што з пачатку кастрычніка ў краіне з амаль 10 мільёнамі насельніцтва рэгіструецца каля 2 тысяч заражэнняў у дзень. Акрамя таго, гэта афіцыйныя дадзеныя, адпаведным чынам апрацаваныя адказнымі за гэта асобамі з мэтай пазбегнуць панікі.

Чым кіраваліся ўлады ў сваім рашэнні “вызваліць” людзей ад масак? Ці спасылаліся яны на даследаванні, што пацвярджалі іх гіпатэтычную неэфектыўнасць? Не, прычыны адмены гэтай меры не былі патлумачаныя аніякім чынам.

Але немалаважным будзе факт, што за тры дні да адмены масачнага рэжыму адбылося пасяджэнне ўраду, прысвечанае сітуацыі ў службе аховы здароўя. Прысутны на пасяджэнні Лукашэнка выступіў з увекавечанай прапагандыстамі тырадай: “А чаму людзей тады напружваем?” – пытаў дыктатар, развіваючы сваю думку: “Чаму ўзнялі гвалт на ўсю краіну? Чаму міліцыю мабілізавалі на праверкі масачнага рэжыму? Хто вам даў права на гэта? Дзе, у якім законе напісана, што вы маеце права штрафаваць людзей?”. Ён нават зайшоў далей, даючы выйсце сваёй паранаічнай злосці на прышчэпкі: “А то вось я гляджу ў Брэсце ўжо штрафаваць пачалі, і ўжо сілай, каленам на грудзі прымушаюць вакцынавацца. Я ж вас прасіў не дапускаць гэтага!”.

Каго Лукашэнка мае на ўвазе, гаворачы пра прымусовую вакцынацыю – не вядома, хутчэй за ўсё кіраўнік краіны проста даў волю фантазіі. Нягледзячы на гэта, сігнал зразумелі адразу. Праз тры дні пасля пасяджэння масачны рэжым быў адменены. Мала таго, за адну ноч зніклі наклейкі і банеры для пасажыраў мінскага грамадскага транспарту з інфармацыяй пра эпідэміялагічную небяспеку. Дыктатар, быццам Дэміург, адным словам зняволіў вірус.

Прышчэпка made in Belarus

Беларускае міністэрства аховы здароўя, нячулае да словаў свайго Прэзідэнта, заклікае грамадзянаў вакцынавацца – расійскім “Спадарожнікам” або кітайскім “Sinopharm”, бо толькі гэтыя прэпараты даступныя ў Беларусі. Прадстаўнікі ведамства паставілі сабе высокую планку. У іх планах прышчапіць 60% грамадства, у той час як на цяперашні момант вакцынавалася крыху больш за 20% беларусаў і беларусак.

Прасоўванню прышчэпак дакладна не дапамагае тое, што прадстаўнікі ўладаў пярэчаць адзін аднаму. Супрацоўнікі міністэрства заклікаюць вакцынавацца і хочуць прышчапіць насельніцтва, тым часам як іх кіраўнік выступае з супрацьлеглай заявай.

Бо сам Лукашэнка не збіраецца вакцынавацца датуль, пакуль не з’явіцца айчынны беларускі прэпарат: “Як толькі беларуская вакцына на стале, мы адразу і ўлева, і ўправа, і ў нагу – куды хочаце ўколемся” – абвесціў ён.

Магчыма, беларускае грамадства не хоча прышчапляцца з прычыны даволі сціплага выбару прэпаратаў, эфектыўнасць якіх у адпаведнасці з заходнімі аналагамі выклікае сумневы. Аднак на іншыя вакцыны разлічваць не даводзіцца. Лукашэнка абражаны на Захад, і абраная ім рыторыка проста не дазволіць набыць – ці нават проста прыняць у рамках гуманітарнай дапамогі – прэпараты з Еўропы ці Злучаных Штатаў. Застаецца чакаць нацыянальны прадукт, з’яўленне якога пакуль – справа далёкай будучыні.

Маска – сімвал апазіцыі

Каранавірус тым часам збірае жніво. Беларускія тэлеграм-каналы публікуюць здымкі з перапоўненых бальніц. Запасы неабходнага для аксігенатэрапіі кіслароду ў бальніцах заканчваюцца, яго пастаўкамі пачала займацца армія. Супрацоўнікі пахавальных кантор з усёй краіны ананімна інфармуюць пра рэзкі скачок аб’ёмаў працы. На іх думку, тэндэнцыі больш не прасочваюцца – паміраюць людзі ўсіх узроставых груп, здаровыя і абцяжараныя дыягназамі.

На сітуацыю ў краіне адказала антылукашэнкаўская апазіцыя замежжа. Святлана Ціханоўская, яе нефармальная лідарка, заклікала ўсіх у Беларусі вакцынавацца, насіць маскі і захоўваць сацыяльную дыстанцыю. “Лепш сёння надзець маску і зрабіць прышчэпку, чым заўтра, нягледзячы на ўсе высілкі нашых дактароў, выявіць, што койка-месцаў у бальніцы больш няма”, – падкрэсліла Ціханоўская.

Адмена “масачнага рэжыму” і выказванне апазіцыйнай лідаркі выклікалі моцную рэакцыю ў антылукашэнкаўскім інфармацыйным полі, апазіцыйныя СМІ і тэлеграм-каналы пазначалі, што выкананне пандэмічных правілаў бяспекі з’яўляецца прыкметай пратэсту супраць рэжыму. Стартавала акцыя пад лозунгам “Хто без маскі – той ябацька”, фармулёўка якога спасылаецца на пагардлівую мянушку ўпартых прыхільнікаў рэжыму.

Лукашэнка ўсё больш блізарукі

Цікава, што менавіта дэніялізм Лукашэнкі ў 2020 годзе, калі ён высмейваў вірусную пагрозу, быў адным з рухавікоў грамадскай фрустрацыі, якая так хутка ахапіла краіну летам мінулага года.

Беларускае грамадства адчула сябе пакінутым на волю лёсу, што яшчэ больш падтачыла давер да дзяржаўных інстытуцый. Нават калі дыктатар здзейсніў бы рэзкі паварот у светапоглядзе і пачаў заклікаць усіх выкцынавацца, то, хутчэй за ўсё, грамадзяне проста не паверылі б яму.

Пазіцыя Лукашэнкі здзіўляе, калі браць пад увагу таксама палітычны складнік. З часоў жнівеньскіх пратэстаў дыктатар свядома гуляе на палярызацыю, канфрантуючы між сабою два сегменты грамадства: сваіх прыхільнікаў і тых, хто падтрымлівае апазіцыю. Пры падтрымцы сілавых структур і ўсё яшчэ жывой эканоміцы рэжым змог вытрываць і захаваць уладу.

Гэтая стратэгія, аднак, колькасна не павялічвае групу падтрымкі ўлады, а толькі падлівае масла ў агонь, радыкалізуючы абодва сегменты. З праведзеных праз інтэрнэт даследаванняў вынікае, што беларускае грамадства на дадзены момант падзеленае на тры блокі, кожны з якіх адпавядае прыкладна адной трэцяй насельніцтва: “ядро” пратэсту, бастыён Лукашэнкі і “нейтральных”.

Вірус можа ўдарыць па Лукашэнку

Вірус не глядзіць на палітычныя афіліяцыі, распаўсюджваючыся ў грамадстве. Контрпрадуктыўная пазіцыя ўладаў, узмоцненая заявамі дыктатара, нясе за сабою жахлівыя наступствы для ўсіх жыхароў Беларусі.

Зрэшты, гэта чарговы раз пацвярджае, што беларускія грамадзяне пакінутыя на волю лёсу і не могуць разлічваць на дзяржаўную дапамогу ў гэтым пытанні. Больш за тое, параза кампаніі па вакцынацыі ў Беларусі раўнадзейная нізкаму даверу да дзяржавы, і цяпер гэта пагражае наступствамі ўсяму апарату.

Відавочная адсутнасць дзяржаўнай дапамогі ў кантэксце пандэміі можа асабліва адчувальна ўдарыць па групе “нейтральных”, падмацоўваючы супраціўнікаў Лукашэнкі. Тут гаворка пойдзе ўжо не пра палітыку, а пра звычайную бездапаможнасць дзяржавы, няздольнай гарантаваць мінімальнае пачуццё бяспекі ў змаганні з вірусам.

 

***

Выдаецца ў рамках праектнай лініі «RAZAM-RAZEM-ZUZAM» на сродкі Міністэрства Замежных Cпраў ФРГ выдзеленыя Фондам Польска-Нямецкага Cупрацоўніцтва.

 

Skoro tu jesteś...

...mamy do Ciebie małą prośbę. Żyjemy w dobie poważnych zagrożeń dla pluralizmu polskich mediów. W Kulturze Liberalnej jesteśmy przekonani, że każdy zasługuje na bezpłatny dostęp do najwyższej jakości dziennikarstwa

Każdy i każda z nas ma prawo do dobrych mediów. Warto na nie wydać nawet drobną kwotę. Nawet jeśli przeznaczysz na naszą działalność 10 złotych miesięcznie, to jeśli podobnie zrobią inni, wspólnie zapewnimy działanie portalowi, który broni wolności, praworządności i różnorodności.

Prosimy Cię, abyś tworzył lub tworzyła Kulturę Liberalną z nami. Dołącz do grona naszych Darczyńców!

SKOMENTUJ
(47/2021)
23 listopada 2021

PRZECZYTAJ INNE Z TEGO NUMERU

KOMENTARZE

NAJPOPULARNIEJSZE



WAŻNE TEMATY:

TEMATY TYGODNIA

drukuj