0000398695
close
W walce o demokrację nie robimy sobie przerw! Przekaż 1,5% na Fundację Kultura Liberalna WSPIERAM
close
Kultura Liberalna solidarnie z Ukrainą

PRZEKAŻ
1,5%
PODATKU
close

W walce o demokrację

nie robimy sobie przerw!

Przekaż 1,5% na Fundację
Kultura Liberalna

Przekaż 1,5%
na Fundację Kultura Liberalna
forward
close

KULTURA LIBERALNA > Bez kategorii > Ці крызіс на...

Ці крызіс на беларуска-польскай мяжы скончаны?

З Вітольдам Юрашам гутарыць Якуб Бадзёны

Пасля эскалацыі крызісу, які меў месца ў пачатку лістапада, сітуацыя на польска-беларускай мяжы часткова супакоілася. Пра тое, ці скончыўся крызіс на ўсходнім флангу ЕС і НАТА, для «Ліберальнай культуры» разважае Вітольд Юраш.

Супакоіць сітуацыю на польска-беларускай мяжы дапамаглі дзеянні польскіх службаў, якія перадухілілі масавае перамяшчэнне мігрантаў. Аднак не менш істотнымі былі дыпламатычныя намаганні прадстаўнікоў Еўрасаюзу, у тым ліку – інтэрвенцыя палітыкаў Францыі і Германіі.

І адыходзячы канцлер Ангела Мэркель і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон размаўлялі з Уладзімірам Пуціным па гэтым пытанні, а Мэркель двойчы тэлефанавала Аляксандру Лукашэнку. Ініцыятывы Берліна і Парыжа выклікалі вельмі рэзкую рэакцыю польскіх уладаў і часткі грамадскай думкі. Пасыпаліся абвінавачванні ў здрадзе і ў тым, што Варшаву абмінаюць у перамовах.

Аднак даволі хутка пасля гэтага сітуацыя на мяжы стала супакойвацца. Скарацілася колькасць масавых спробаў перасекчы памежную зону, і вялікая частка мігрантаў была перавезеная беларускімі службамі ў спецыяльна падрыхтаваныя для гэтага складскія памяшканні.

Дзякуючы дыпламатычнаму ўмяшальніцтву Еўрасаюза ўдалося ў вялікай ступені спыніць працэс пералётаў з Блізкага Усходу ў Беларусь. З Менску ў Ірак рушылі самалёты, адвозячы назад мігрантаў, якія прыбылі з гэтай краіны. Тым часам для тых, хто застаўся ў лясах на памежжы, сітуацыя робіцца ўсё больш драматычнай з-за нізкіх тэмператур і з’яўлення снегу. Перакідванне гэтых людзей паміж дзвюма дзяржавамі пагражае ім смерцю.

Пра тое, ці скончыўся крызіс на ўсходнім флангу ЕС і НАТА, у відэападкасце «Ліберальнай культуры» разважае Вітольд Юраш. Ніжэй скарочаная версія размовы.

***

Якуб Бадзёны: Ці насамрэч мы назіраем канец крызісу на польска-беларускай мяжы?

Вітольд Юраш: Цяпер рана пра гэта казаць, але гэта даволі верагодна. Выглядае на тое, што мігрантаў перасталі перамяшчаць у Беларусь. Аднак пра заканчэнне крызісу можна будзе казаць, калі кожны з бакоў зможа не губляючы твару заявіць пра свой хаця б частковы поспех.

Што гэта магло было б быць у выпадку Аляксандра Лукашэнкі?

Некалькі самалётаў з мігрантамі, верагодна, яшчэ прыляцяць у Беларусь, але астатнія мігранты, хутчэй за ўсё, будуць перапраўленыя праз мяжу.

Гэта значыць, што мяжа зусім не такая шчыльная, як сцвярджаюць польскія ўлады.

Нямеччына афіцыйна агучвае лічбу ў прыкладна 10 000 чалавек, якія прыбылі ў іх краіну за апошні час. Гэта пры тым, што частка мігрантаў дагэтуль не легалізаваная.

Лукашэнку цяжка было б пагадзіцца з адпраўкай іх усіх у краіны паходжання, гэта была б праява слабіны. Дыктатары могуць шмат, але прызнаць паразу – гэта для іх непрымальна.

Што хацеў асягнуць беларускі лідар?

Ён хацеў адпомсціць Захаду за падтрымку беларускай апазіцыі пасля сфальсіфікаваных выбараў летась і пасля ўвядзення новых санкцый. То бок, гаворка пра тое, каб прымусіць Захад адмяніць свае санкцыі без умовы, якой дагэтуль было вызваленне палітвязняў.

Калі ж натхняльнік гэтых дзеянняў Расея – то мэты могуць быць шырэйшыя: тэставанне НАТА, насмешка над Польшчай як чальцом альянсу і памежнай краінай ЕС, прымушэнне Захаду ісці на саступкі, напрыклад, у пытанні Украіны, а патэнцыйна – размяшчэнне расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі. Гэта дало б Маскве магчымасць раптоўна атакаваць нашую краіну і дазволіла б атачыць Кіеў. Але гэта вельмі малаверагодны сцэнар.

Пакуль ні адну з гэтых мэтаў ні Беларусі, ні Расеі рэалізаваць не ўдалося. Істотнае значэнне мае таксама факт прыспяшэння інтэграцыі Масквы і Менску. 4 лістапада быў падпісаны ўказ аб інтэграцыі, рэалізацыя якога, на думку шэрагу аналітыкаў, азначала б практычнае ўключэнне Беларусі ў склад Расеі. Пагадненне прадугледжвае сумесныя падаткі, валюту і абаронную стратэгію. Ужо праз некалькі дзён пасля падпісання ўказу пачаўся канфлікт на мяжы.

Давайце вернемся да ролі Парыжа і Берліна ў гэтым канфлікце. Ангела Мэркель двойчы гутарыла з Лукашэнкам і адзін раз з Пуціным, якому таксама тэлефанаваў і прэзідэнт Францыі. Сярод польскіх палітычных элітаў і – часткова – грамадскай думкі гэтыя дзеянні выклікалі раздражненне і абвінавачванні ў паразуменні па-над нашымі галовамі.

Прэзідэнт Анджэй Дуда таксама заявіў, што мы не падтрымаем ніякіх пагадненняў, прынятых без нашага ўдзелу. А што, калі гэтыя пагадненні будуць у нашых інтарэсах? Мы самі будзем прыцягваць мігрантаў, каб крызіс працягваўся? [смех].

Не ведаю, як меркавалася вырашыць гэтую праблему, калі польскія ўлады публічна заяўлялі пра нежаданне кантактаваць з Масквой ці Менскам. Прабачце, але нельга весці дыпламатыю без размоваў.

Амерыканцы, немцы і французы заўсёды будуць лічыцца з Расеяй. Гэта агрэсіўная, рэваншысцкая дзяржава, карумпаваная і сапсаваная, але, тым не менш, гэта дзяржава, якая адыгрывае важкую ролю ў шматлікіх сусветных канфліктах. Польшча – не.

Андрэй Дуда ў гутарцы з «Тыднёвікам Сеціва» заявіў, што «нам сігналізавалі гэтыя размовы. Мы моўчкі паціснулі плячыма. Калі хтосьці хоча размаўляць, то хай размаўляе».

Гэта праўда, што нам паведамлялі. Шкада, што прэзідэнт не патлумачыў, як здарылася, што з прэзідэнтам Літвы кансультаваліся па гэтым пытанні, а не проста паведамлялі.

Нашая мяжа – гэта ўсходняя мяжа Еўрапейскага Саюзу і НАТА. І ў нашых інтарэсах не дапусціць, каб там прагучалі стрэлы, не адбылося, скажам так, умоўнага забойства эрцгерцага Фэрдынанда – то бок інцыдэнту, які мог бы стаць падставай для пачатку ваенных дзеянняў. Магчыма, калі б мы не пачалі бессэнсоўную антынямецкую кананаду, наша пазіцыя выглядала б інакш.

***

Выдаецца ў рамках праектнай лініі «RAZAM-RAZEM-ZUZAM» на сродкі Міністэрства Замежных Cпраў ФРГ выдзеленыя Фондам Польска-Нямецкага Cупрацоўніцтва.

Skoro tu jesteś...

...mamy do Ciebie małą prośbę. Żyjemy w dobie poważnych zagrożeń dla pluralizmu polskich mediów. W Kulturze Liberalnej jesteśmy przekonani, że każdy zasługuje na bezpłatny dostęp do najwyższej jakości dziennikarstwa

Każdy i każda z nas ma prawo do dobrych mediów. Warto na nie wydać nawet drobną kwotę. Nawet jeśli przeznaczysz na naszą działalność 10 złotych miesięcznie, to jeśli podobnie zrobią inni, wspólnie zapewnimy działanie portalowi, który broni wolności, praworządności i różnorodności.

Prosimy Cię, abyś tworzył lub tworzyła Kulturę Liberalną z nami. Dołącz do grona naszych Darczyńców!

SKOMENTUJ
(47/2021)
29 listopada 2021

PRZECZYTAJ INNE Z TEGO NUMERU

KOMENTARZE

PODOBNE



WAŻNE TEMATY:

TEMATY TYGODNIA

drukuj