0000398695
close
W walce o demokrację nie robimy sobie przerw! Przekaż 1,5% na Fundację Kultura Liberalna WSPIERAM
close
Kultura Liberalna solidarnie z Ukrainą

PRZEKAŻ
1,5%
PODATKU
close

W walce o demokrację

nie robimy sobie przerw!

Przekaż 1,5% na Fundację
Kultura Liberalna

Przekaż 1,5%
na Fundację Kultura Liberalna
forward
close

KULTURA LIBERALNA > Bez kategorii > За год Беларусь...

За год Беларусь стала таталітарнай дзяржавай

Філіп Руднік

За апошні год беларускі рэжым стаў таталітарнай сістэмай. Галоўную ідэалогію замяніла беспакаранасць спецслужбаў, забяспечаная ўладай.

28 верасня супрацоўнікі КДБ уварваліся ў адну з мінскіх кватэр, падазраючы мужчыну, што знаходзіўся там, у экстрэмісцкай дзейнасці. Андрэй Зельцэр, работнік ІТ-сферы, у адказ на выламаныя дзверы адкрыў агонь са стрэльбы, забіўшы аднаго з кадэбэшнікаў. Пачалася перастрэлка, у якой загінуў таксама сам Зельцэр.

Усе гэтыя падзеі, прадстаўленыя рэжымам як доказ існавання тэрарыстычнага падполля апазіцыі, маглі быць загадзя спланіраваны – на гэта намякае частка апазіцыянераў. Аднак несумнеўна, што ўсё гэта было выкарыстана беларускімі ўладамі як апраўданне для ўзмацнення ціску на грамадства.

Цягам двух тыдняў пасля страляніны было затрымана каля двухсот чалавек – беларускія сілавікі пачалі аблаву на ўсіх, хто якім-колечы чынам каментаваў перастрэлку ў сацыяльных сетках. Некаторыя з гэтых каментароў давалі рэальную падставу для затрымання: праз наяўныя ў іх намёкі на тое, што Зельцэр павінен быў бязлітасна застрэліць усіх кадэбэшнікаў. Але затрымалі таксама і тых, хто проста выказаў спачуванне сваякам абодвух загінулых ці толькі адзначыў трагічнасць сітуацыі.

Для ўладаў гэта не мела значэння – паводле беларускага Праваабарончага цэнтра “Вясна”, затрыманым прад’явілі абвінавачванні ў “распальванні сацыяльнай варожасці” ці “ў абразе прадстаўніка ўлады”. Арыштаваныя могуць трапіць у турму на тэрмін да дванаццаці гадоў. За, нагадаем, каментар у інтэрнэце.

Навінка бяспраўя

Факт затрымання аўтараў каментароў у сацыяльных сетках з’яўляецца навінкай беларускага “прававога парадку”. Раней, у параўнанні з Расіяй, такая практыка прымянялася досыць рэдка – і дакладна не масава. Яна разлічана на канкрэтную мэту – праз заглушэнне свабоды слова ўлады імкнуцца яшчэ больш напужаць грамадства. Каб кожны жыхар Беларусі ведаў, што любое выказванне нават ускосна палітычнага характару можа прывесці да крымінальных наступстваў. Карацей кажучы, думайце, што хочаце, але трымайце гэта пры сабе.

Ёсць, аднак, і другі аспект, не менш істотны для ўтрымання рэжыму. Перад абліччам беспрэцэдэнтнага далучэння сілавых структур (за выключэннем арміі) да машыны рэпрэсій, улады павінны безупынку пераконваць сілавікоў у сваёй падтрымцы. Яны ўпэўніваюць у пажыццёвай удзячнасці, каб аніводны з міліцыянтаў ані міргнуў вокам, калі трэба будзе выйсці супраць пратэстоўцаў. Абвінавачваючы тых, хто наважваецца нейкім чынам каментаваць дзейнасць службовых асоб, улады шлюць нізкія паклоны сілавой машыне: міліцыянтам, следчым і кадэбэшнікам.

Гэтыя перакананні ў бяспецы важныя таму, што сілавыя структуры адчуваюць пагрозу ад дзейнасці апазіцыі. “Кіберпартызаны”, якія сістэматычна ўзломваюць базы дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў, цягам мінулых месяцаў апублікавалі шэраг запісаў тэлефонных размоў паміж сілавікамі – ад шараговых міліцыянтаў да самай вярхушкі, у тым ліку і афіцэраў, што кіравалі здушэннем пратэстаў. Апрача шакіруючых дэталей таго, да якой ступені “дэгуманізавалі” пратэстоўцаў, некаторыя з запісаў фіксуюць таксама ўнутраную крытыку кіраўніцтва.

Дастаткова сказаць, што публікацыя запісаў навяла страху ў самім міністэрстве – неўзабаве пасля іх уцечкі Міністр унутраных спраў Юрый Караеў цягам трох дзён не адказваў на ўнутраныя тэлефанаванні, а службовая карэспандэнцыя была перанесена на паперу.

У інтэрнэт трапіў таксама спіс міліцэйскіх даносчыкаў. Гэта прывяло да своеасаблівага рэваншу, калі ў пад’ездах, дзе жывуць “грамадзянскія інфарматары”, гэтак званае “падполле” размяшчала налепкі, якія абвяшчалі суседзям, што яны дзеляць дах з “калабарантам”.

Беспакаранасць пад пытальнікам

Цікава, што пра неабходнасць прыцягнуць да адказнасці тых, хто злоўжыў сваімі правамі, заяўляюць нават прыхільнікі Лукашэнкі. У нядаўна апублікаваным сацыяльным даследаванні, праведзеным брытанскім цэнтрам “Chatham House”, 32 % рэспандэнтаў, якія назвалі сябе прыхільнікамі дыктатара, пазітыўна паставілася да канцэпцыі правядзення падрабязнага расследавання ўсіх выпадкаў парушэння закону супрацоўнікамі сілавых структур.

Апытанне можа быць не да канца надзейным – яно было праведзена праз інтэрнэт. Але трэба адзначыць, што кожнае даследаванне грамадскага меркавання ў цяперашняй сітуацыі – калі сацыялагічная дзейнасць без дазволу ўладаў забаронена ўжо даўно – надзвычай каштоўнае. Акрамя таго, даследаванні паказваюць вялікую долю адсутнасці даверу да ўсіх органаў улады, за выключэннем арміі, якая не была выкарыстана ў задушэнні жнівеньскіх пратэстаў і выявілася апалітычнай апорай краіны.

Зрэшты, гэта было заўжавана эміграцыйнай апазіцыяй, калі пасля смерці Рамана Бандарэнкі, закатаванага міліцыянтамі пасля затрымання ў лістападзе, Святлана Ціханоўская выступіла з ініцыятывай склікання “Народнага трыбунала”, а потым разам з Паўлам Латушкам запусціла інтэрнэт-платформу “Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў”, дзе рэгіструюцца ўсе звесткі пра здзейсненыя ўладамі злачынствы. Сабраныя матэрыялы потым кіруюцца ў Інтэрпал, АБСЕ і іншыя міжнародныя арганізацыі.

Усё больш бяззубая апазіцыя

Аднак без сыходу Лукашэнкі, санацыя сілавых структур і правасуддзя здаецца немагчымай. Пагатоў “асноватворнае забойства” – а значыць, і салідарны ўдзел у задушэнні пратэстаў шырокіх службовых мас – гарантуе лаяльнасць да сістэмы, бо са жніўня ўсе службы няспынна плямяць сабе рукі.
Сцэнар з фактычнай адпраўкай Лукашэнкі на Міжнародны трыбунал у Гаагу здзейсніцца ў выпадку рэалізацыі двухвектарных дзеянняў, пра што апазіцыя – як яна сама заяўляе – дасканала ведае. Вядзецца пра зварот да грамадства ў Беларусі і абуджэнне ў ім адкрытага жадання разабрацца з забойствамі – гэта адно. А другое – гэта ўсталяванне кантактаў з тымі, хто ў мурах сілавых ведамстваў адчувае сябе няўпэўнена і можа дапамагчы ў прад’яўленні абвінавачванняў супраць сваіх калег. Зрэшты, гэта прадугледжвае згаданая “Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў”, якая дае магчымасць змякчэння абвінавачванняў у выпадку супрацоўніцтва.

Праблема ў тым, што апазіцыя – акрамя актыўнай міжнароднай дзейнасці і запэўнівання ў тым, што праца ў гэтым кірунку ідзе, – мае ўсё менш магчымасцяў паўплываць на сітуацыю ў краіне. Гэта адлюстроўвае згаданае раней апытанне “Chatham House”. Толькі 24 % рэспандэнтаў чулі пра прадугледжаны на выпадак дэмакратычных перамен пакет дапамогі Еўрасаюза для Беларусі, шырока рэкламаваны як поспех Ціханоўскай і эміграцыйных дзеячаў. Гэтыя дадзеныя падмываюць наратыў апазіцыі пра тое, што яна “кантралюе” сітуацыю і ў будучыні давядзе справу да падзення рэжыму. Рэжым не трапіць пад суд без грамадскага ціску і адначасовага расколу структур.

 

***

Выдаецца ў рамках праектнай лініі «RAZAM-RAZEM-ZUZAM» на сродкі Міністэрства Замежных Cпраў ФРГ выдзеленыя Фондам Польска-Нямецкага Cупрацоўніцтва.

Skoro tu jesteś...

...mamy do Ciebie małą prośbę. Żyjemy w dobie poważnych zagrożeń dla pluralizmu polskich mediów. W Kulturze Liberalnej jesteśmy przekonani, że każdy zasługuje na bezpłatny dostęp do najwyższej jakości dziennikarstwa

Każdy i każda z nas ma prawo do dobrych mediów. Warto na nie wydać nawet drobną kwotę. Nawet jeśli przeznaczysz na naszą działalność 10 złotych miesięcznie, to jeśli podobnie zrobią inni, wspólnie zapewnimy działanie portalowi, który broni wolności, praworządności i różnorodności.

Prosimy Cię, abyś tworzył lub tworzyła Kulturę Liberalną z nami. Dołącz do grona naszych Darczyńców!

SKOMENTUJ
(45/2021)
9 listopada 2021

PRZECZYTAJ INNE Z TEGO NUMERU

KOMENTARZE



WAŻNE TEMATY:

TEMATY TYGODNIA

drukuj