0000398695
close
W walce o demokrację nie robimy sobie przerw! Przekaż 1,5% na Fundację Kultura Liberalna WSPIERAM
close
Kultura Liberalna solidarnie z Ukrainą

PRZEKAŻ
1,5%
PODATKU
close

W walce o demokrację

nie robimy sobie przerw!

Przekaż 1,5% na Fundację
Kultura Liberalna

Przekaż 1,5%
na Fundację Kultura Liberalna
forward
close

KULTURA LIBERALNA > Bez kategorii > Лукашэнка. Гісторыя апошняга...

Лукашэнка. Гісторыя апошняга дыктатара Еўропы

Якуб Бадзёны гутарыць з кандыдатам навук Паўлам Усавым

Пра гісторыю гэтак званага апошняга дыктатара ў Еўропе Якуб Бадзёны гутарыць з кандыдатам навук Паўлам Усавым, выбітным беларускім палітолагам, жыхаром Варшавы.

Якуб Бадзёны: Вы пачыналі вучобу ў 1993 годзе, калі фармавалася дэмакратычная і незалежная Беларусь, а скончылі – ужо ў 1998, калі ў краіне выспеў аўтарытарны рэжым Лукашэнкі. Як замянілася Беларусь за гэты час?

Павел Усаў: Гэта была грамадская і акадэмічная эвалюцыя. Памятаю, што як студэнт я  адчуваў вялізныя магчымасці. І ня толькі ў навуцы – Беларусь была тады адчыненая на ўвесь свет і ўвесь свет у пэўным сэнсе быў прадстаўлены ў Беларусі.

Я паходжу з абласнога цэнтру Магілёў, які месціца на ўсходзе і лічыцца фарпостам расейскасці. У 90-х гадах моладзь была захопленая беларускай мовай і ідэяй незалежнасці. На жаль, большасць грамадства не падзяляла гэтага захаплення, таму што, як у кожнай краіне, звычайныя людзі мараць проста пра нармальнае, стабільнае жыццё і працу. Гэта студэнтам хочацца часта чагосьці большага, часам нават насуперак маральным нормам і на карысць поклічам інтэлектуальным.

Перыяд да 1996 году быў часам акадэмічных свабодаў. Аляксандр Лукашэнка вучыўся на гістарычным факультэце ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце. У мяне выкладалі тыя ж прафесары, што і ў яго. Калі Лукашэнка стартаваў у прэзідэнцкіх выбарах у 1994 годзе, яны не былі ім захопленыя…

Давайце затрымаемся на хвілінку ў 1991 годзе. Беларусь робіцца незалежнай і літаральна праз тры гады ладзяцца першыя прэзідэнцкія выбары – у якіх з трыумфам перамагае Лукашэнка. Як да гэтага дайшло?

Варта заўважыць, што частка дэмакратычнай апазіцыі была супраць увядзення пасады прэзідэнта. Канстытуцыю, прынятую ў 1993 годзе, падтрымала наменклатурная, посткамуністычная большасць, што і стала адной з прычынаў прыходу Лукашэнкі да ўлады.

Прадстаўніком гэтай посткамуністычнай наменклатуры быў тагачасны прэм’ер Вячаслаў Кебіч. Гэта менавіта з Кебіча наменклатура спрабавала зрабіць першага прэзідэнта, і дзеля яго і з’явілася пасада прэзідэнта ў Канстытуцыі. Тым ня менш, у гэтай пасады былі даволі абмежаваныя паўнамоцтвы і магчымасці.

Чаму?

Таму што Беларусь у 1993–1996 гадах фактычна была парламенцка-прэзідэнцкай рэспублікай, то бок асноўныя прэрагатывы былі сканцэнтраваныя ў руках парламента.

Сам Лукашэнка дайшоў да ўлады на двух матывах. Па першае, напярэдадні выбараў ён кіраваў камісіяй па барацьбе ў карупцыяй сярод прадстаўнікоў найвышэйшай улады. Гэтая тэма была тады вельмі запатрабаванай, таму ў яго з’явіўся пэўны сацыяльны капітал. Акрамя таго, СМІ на той момант былі незалежнымі, і Лукашэнку публікавалі ўсе значныя газеты, што дапамагло яму хутка здабыць папулярнасць.

То бок ён стаў гэткім голасам народу, які скарыстаўся грамадскімі свабодамі, каб дабрацца да ўлады?

Менавіта. А другім матывам, які яму паспрыяў, была маладосць. На фоне прадстаўнікоў старой наменклатуры, такіх як Вячаслаў Кебіч, ён выглядаў дастаткова амбітным і… простым. Гэта таксама спадабалася людзям.

Беларускае грамадства на той момант было сельскагаспадарчым. Хоць гарадское насельніцтва лічбава і пераважала над жыхарамі вёскі, яшчэ з 70-х гадоў, але гэта былі людзі, які з вёскі прыехалі, і жыхары малых мястэчак. Іх свядомасць не змянілася: яна засталася сельскагаспадарчай, патрыярхальнай і аўтарытарнай.

І Лукашэнка здолеў выкарыстаць менавіта тыя прымітыўныя чаканні, якія спараджала гэтая аграрная культура. Доўгі час у Беларусі бытаваў папулярны выраз «чарка і скварка», то бок самыя асноўныя рэчы для простых людзей, для якіх паняткі свабоды, дэмакратыі ці незалежнасці – пусты гук.

І калі можна было замест гэтых абстрактных паняткаў атрымаць канкрэтныя рэчы, то большасці гэта пасавала. Таму яны прагаласавалі за Лукашэнку, а пазней – падтрымалі яго ў чарговых рэферэндумах, якія ўмацоўвалі ягоную ўладу.

Гэта тады было вырашана не абараняць дэмакратыю, а таксама – гістарычныя, культурныя і моўныя каштоўнасці. Беларускае грамадства было вельмі русіфікаванае, саветызаванае, гэта быў паспяховы праект камуністычнай улады. У 90-х гадах можна было ўбачыць, як выглядае сутнасць савецкага чалавека, для якога незалежнасць і ўласная дзяржава ня маюць значэння.

Істотным таксама зʼяўляецца пытанне вельмі цяжкай эканамічнай сітуацыі, якая дазволіла зрабіць паняткі дэмакратыі, свабоды ці плюралізму сінонімамі грамадскага хаосу і анархіі. Падобныя працэсы адбываліся зрэшты ў тым самым часе ў Расеі.

Дакладна. Большасць беларускага грамадства, гэтаксама як і ўкраінскага і расейскага, апынулася ў хаосе, які запанаваў у іхных дзяржавах разам з дэмакратыяй. Насамрэч гэта быў вынік падзення аўтарытарызму. Да 1991 году грамадзяне не бралі ўдзелу ў прыняцці рашэнняў. За гэта адказвалі пануючыя ўлады.

Беларускае грамадства ня ведала, як карыстацца новымі правамі і як функцыянаваць у межах новай дзяржавы і новай палітычнай рэальнасці. Тым больш, што гэты перыяд нестабільнасці вельмі спрытна, хутка і эфектыўна пачала выкарыстоўваць гэтак званая залатая моладзь, якая некалі была набліжанай да камуністычнай наменклатуры, а з часам утварыла групы алігархаў.

Падобным чынам выглядала сітуацыя і з прадстаўнікамі колішніх спецслужбаў, якія перанялі банкі і прадпрыемствы. З-за гэтага рабунку, аніяк не адпаведнага працэсам дэмакратыі, грамадства засталося без нічога, без прывязкі да новай сістэмы. У людзей адабралі магчымасць нармальнага функцыянавання, ім не хапала стабільнасці і перспектываў на будучыню.

І менавіта гэтым скарыстаўся Лукашэнка, калі сказаў, што ён пасадзіць у турмы ўсіх, хто краў і рабаваў. Ён таксама паабяцаў, што адновіць частковы кантроль дзяржавы над эканомікай, меўся дзеля гэтага выкарыстаць наноў інструменты з часоў СССР. Дзяржава мела непасрэдна кіраваць эканамічнай сферай, прамысловасцю і аграрным сектарам. Да сёння ў Беларусі дзейнічаюць калгасы, падобныя да тых, якія некалі існавалі ў Польшчы. Лукашэнка сам, зрэшты, быў калісьці кіраўніком аднога з іх.

Гэтыя крокі не прывялі да паляпшэння ўмоваў жыцця беларусаў у вёсках, але на фоне таго, што адбывалася на Украіне і ў Расеі, сацыяльная і эканамічная палітыка ў Беларусі ацэньвалася пазітыўна. І гэта стала прычынай доўгатэрміновай падтрымкі і легітымізацыі ўлады Лукашэнкі. Пакуль ён ажыццяўляў гэтак званую сацыяльную дамову, заснаваную на забеспячэнні матэрыяльнага дабрабыту, то меў паўсюдную і стабільную падтрымку, якая складала нават да 50%.

То бок мы бачым былога калгасніка, а цяпер – асобу, якая стала суперзоркай антыкарупцыйнай палітыкі і на гэтай хвалі выйграе выбары. І былыя палітычныя эліты, ды, відаць, і іншыя групоўкі разумелі, што на сцэну выходзіць асоба, якая плануе засяродзіць на сабе ўсю палітычную сістэму.

У той кароткі, менш чым пяцігадовы перыяд дэмакратыі не магла паўстаць новая палітычная эліта, якая была б у стане дайсці да ўлады, утрымаць яе і паспяхова кіраваць дзяржавай.

Кіравалі посткамуністы, людзі, прывязаныя да ідэі Савецкага Саюзу, якія марылі пра адбудову яго хоць у нейкай постаці. Калі Кебіч прайграў выбары ў 1994, большасць элітаў пачала пошукі іншага моцнага лідара, і Лукашэнка стаў для іх добрым кандыдатам.

Быў аднак і момант супраціву. Калі Лукашэнка дайшоў да ўлады, група дэпутатаў забарыкадавалася ў адной з залаў паседжанняў у знак пратэсту супраць зменаў. Лукашэнка тады прадэманстраваў, што не спыніцца ні перад чым, каб знішчыць сваіх палітычных апанентаў.

Тады большасць дэпутатаў пагадзілася на правядзенне першага рэферэндуму, які датычыў змены нацыянальнай сімволікі і дазволу для прэзідэнта распускаць парламент. Беларускі палітычны лагер вырашыў сыграць з Лукашэнкам у гэтую гульню, і толькі невялікая група дэпутатаў на чале з Зянонам Пазняком у знак пратэсту забарыкадавалася ў будынку парламента. Лукашэнка накіраваў туды спецслужбы, пратэстуючых пабілі і выкінулі на вуліцу.

Не было ніякай рэакцыі ні з боку грамадства, ні з боку ўрадавых структур: пракуратуры, судоў ці нават парламента, дзе і адбылася бойка. Рэакцыі не было, таму што прасавецкая парламенцкая большасць падтрымлівала рашэнне ўжыць сілу.

Тая сітуацыя выклікала значны псіхалагічны эфект і паспрыяла пералому на карысць Лукашэнкі. Ён паказаў свае моц і гатоўнасць да барацьбы любымі сродкамі. З другога боку была прадэманстраваная слабасць і нерашучасць з боку грамадства і нібыта дэмакратычных інстытуцый. А яны не маглі дзейнічаць спраўна, паколькі на чале там па-ранейшаму знаходзіліся людзі з постсавецкай ментальнасцю.

Мы гаварылі пра прасавецкі вектар Лукашэнкі, які імкнуўся апеляваць да нядаўняй мінуўшчыны, карыстаючыся эканамічным і палітычным крызісам і частковай дэмакратыі. Якім чынам Расея стала для Лукашэнкі апірышчам і гарантам? Якімі матывамі, на Вашую думку, кіраваўся Крэмль?

Перадусім крамлёўскія эліты разумелі, што дзякуючы Лукашэнку Беларусь можна ўтрымаць пад расейскім кантролем. Маніпулюючы ідэяй саюзнай дзяржавы, якая з’явілася ўжо ў другой палове 90-х, Расея намагалася гарантаваць, што Менск застанецца ў межах яе мілітарнага, палітычнага і эканамічнага ўплыву.

Лукашэнка вельмі актыўна ўдзельнічаў у апрацоўцы і ўвядзенні трактатаў аб саюзнай дзяржаве. У той час Расейская Федэрацыя развальвалася, і ўтрыманне Беларусі мела яшчэ і псіхалагічнае значэнне. Расея атрымлівала шанец паказаць, што па-ранейшаму можа прыцягваць, а ня толькі губляць.

Інтэграцыя была для Лукашэнкі гэтаксама і шляхам рэалізацыі ўласных амбіцыяў і інтарэсаў. У сваіх прамовах ён не хаваў, што хацеў стаць прэзідэнтам саюзнай дзяржавы. Хацеў увайсці ў Крэмль і ў Расею менавіта на базе гэтага праекту, прадаючы Беларусь Расеі.

Як Вы думаеце, гэта было б рэальна? Калі б на сцэне не зʼявіўся Уладзімір Пуцін, то Лукашэнка мог бы сёння заведваць Крамлём?

Цяжка сказаць, наколькі гэта быў рэалістычны сцэнар. Я аднак упэўнены, што сам Лукашэнка свята ў яго верыў і рабіў усё, каб яго рэалізаваць. Дастаткова прыгадаць актыўную ролю тагачаснага Лукашэнкі ва ўнутранай расейскай палітыцы. Акрамя непасрэдна інфармавання Барыса Ельцына і прэзідэнцкай адміністрацыі, ён ездзіў па розных рэгіёнах Расеі, сустракаўся з лакальнымі ўладамі.

На фоне пажылога Ельцына Лукашэнка выглядаў досыць прывабна, прынамсі для часткі расейскага электарату. Частка грамадства верыла, што калі яму ўдалося навесці парадак у Беларусі, то ён змог бы тое ж самае зрабіць у Расеі. Я аднак сумняюся, што ён насамрэч здолеў бы кіраваць такой вялікай тэрытарыяльна краінай.

 

***

Выдаецца ў рамках праектнай лініі «RAZAM-RAZEM-ZUZAM» на сродкі Міністэрства Замежных Cпраў ФРГ выдзеленыя Фондам Польска-Нямецкага Cупрацоўніцтва.

Skoro tu jesteś...

...mamy do Ciebie małą prośbę. Żyjemy w dobie poważnych zagrożeń dla pluralizmu polskich mediów. W Kulturze Liberalnej jesteśmy przekonani, że każdy zasługuje na bezpłatny dostęp do najwyższej jakości dziennikarstwa

Każdy i każda z nas ma prawo do dobrych mediów. Warto na nie wydać nawet drobną kwotę. Nawet jeśli przeznaczysz na naszą działalność 10 złotych miesięcznie, to jeśli podobnie zrobią inni, wspólnie zapewnimy działanie portalowi, który broni wolności, praworządności i różnorodności.

Prosimy Cię, abyś tworzył lub tworzyła Kulturę Liberalną z nami. Dołącz do grona naszych Darczyńców!

SKOMENTUJ
(47/2021)
26 listopada 2021

PRZECZYTAJ INNE Z TEGO NUMERU

KOMENTARZE

NAJPOPULARNIEJSZE



WAŻNE TEMATY:

TEMATY TYGODNIA

drukuj