0000398695
close
W walce o demokrację nie robimy sobie przerw! Przekaż 1,5% na Fundację Kultura Liberalna WSPIERAM
close
Kultura Liberalna solidarnie z Ukrainą

PRZEKAŻ
1,5%
PODATKU
close

W walce o demokrację

nie robimy sobie przerw!

Przekaż 1,5% na Fundację
Kultura Liberalna

Przekaż 1,5%
na Fundację Kultura Liberalna
forward
close

KULTURA LIBERALNA > Bez kategorii > Мастацтва рэакцыі. Як...

Мастацтва рэакцыі. Як дзейнічаць у эміграцыі

Катажына Скшыдлоўска-Калюкін

Беларускія актывісты ў Польшчы здабываюць досвед дзейнасці ў дэмакратычнай сістэме. Яны спадзяюцца, што аднойчы змогуць рабіць гэта ў сваёй дзяржаве. І хоць польская дэмакратыя ўсё больш губляе якасць, для іх яна ўсё яшчэ ўзор, на якім можна вучыцца.

Дыяна Ігнаткова са Студэнцкага аб’яднання мастацтва (SOI) пераехала ў Варшаву на пачатку гэтага года. Да руху, заснаванага студэнтамі трох мастацкіх вучэльняў, яна далучылася яшчэ ў Беларусі, пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Студэнты з SOI гучна казалі пра тое, што хочуць ствараць без цэнзуры і ціску, у сувязі з чым многіх з іх адлічылі з вучэльняў. Амаль палова з’ехала з краіны.

Дыяна Ігнаткова расказвае: “У Беларусі ў нас не было месцаў, дзе можна было б рэалізоўваць сябе, не было інструментаў, мы не ведалі, як пісаць грантавыя заяўкі. Толькі ўжо за мяжой мы ўбачылі, як шмат магчымасцей існуе ў дэмакратычнай краіне. У нас закруцілася ў галовах, і мы пачалі рэалізоўваць творчыя праекты, хоць гэта і было няпроста, бо мы кепска ведаем мову. Цудоўна, што мы можам гэта рабіць, шкада, што мы не маглі ў Беларусі”.

Дыяна расказвае пра мастацкі актывізм беларусаў у Майстэрні Вялікі пакой у Варшаве, нагода – выстава плакатаў аднаго з самых вядомых беларускіх графікаў Уладзіміра Цэслера “Мастацтвам па рэжыме”. На фоне вымоўных антырэжымных работ адбываюцца сустрэчы з беларускімі творцамі і актывістамі. Тая, у якой прыняла ўдзел Дыяна, называлася “Мастацтва рэакцыі” і была прысвечана таму, як змагацца, калі ўсе сродкі ўздзеяння на месцы вычарпаныя.

Актывізм у эміграцыі – гэта спосаб змагацца ў міжнароднай прасторы, але таксама – падрыхтоўка да дзейнасці на радзіме тады, калі гэта будзе магчыма. “Цяпер мы можам навучыцца таму, чаму не змаглі навучыцца ў Беларусі, – гаворыць Дыяна. – Мы можам здабываць веды, каб потым прывезці іх у Беларусь і там аднавіць культуру з папялішчаў”.

Стася Гліннік з супольнасці Беларускі Моладзевы Хаб, што дзейнічае ў Варшаве, расказвае, як цягам апошняга года яны дапамагаюць эмігрантам з іх радзімы ўладкавацца ў Польшчы. Праводзяць кансультацыі. Дапамагаюць матэрыяльна, ладзяць курсы беларускай мовы для дарослых і дзяцей.

Вядзецца пра штосьці большае за дапамогу ў выжыванні. “Гэтыя людзі не спынілі сваю барацьбу, пераехаўшы ў Польшчу, – гаворыць Стася. – Яны працуюць дзеля таго, каб Польшча і іншыя краіны перасталі весці бізнес з Лукашэнкам, то-бок каб яны не гандлявалі з беларускімі прадпрыемствамі, або каб Інтэрпал перастаў уносіць беларусаў у свае спісы”. Польшча не падтрымлівае рэжым, але, як заўважае Стася Гліннік, імігранты бачаць у крамах беларускія тавары. “У варшаўскіх трамваях рэкламуюць беларускія дзверы, па вуліцах ездзяць мікрааўтобусы з рэкламай беларускіх фірмаў. Яны выклікаюць у беларусаў страх, бо акурат з такіх бусікаў выскокваў АМАП, каб схапіць людзей”, – гаворыць Стася.

Адначасова з гэтым беларусы вучацца дзейнічаць у дэмакратычнай сістэме, якой не ведалі да таго, як пераехалі ў Польшчу. Стася Гліннік расказвае: “Для іх нова, што можна даслаць мэйл палітыку, можна напісаць заяўку ў мэрыю, атрымаць грант. Таму мы ствараем школы грамадзянскага актывізму, каб вучыць людзей дзейнічаць у дэмакратычным свеце”.

Яны рыхтуюць свае праграмы і знаёмяцца з падобнай дзейнасцю польскіх актывістаў. Калі хтосьці захоча ўплываць на тое, каб вытворцы мэблі перасталі купляць драўніну ад высечкі беларускіх лясоў, іх пазнаёмяць з польскімі эколагамі. Калі хтосьці будзе займацца справай Інтэрпалу, яны пазнаёмяцца з актывістамі-праваабаронцамі.

“Падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў мы выходзілі на вуліцы ад адчування крыўды, каб бараніць дарагое нам, – гаворыць Стася Гліннік. – Але мы не думалі пра тое, якой будзе наша краіна, калі гэтая ўлада сыдзе. А вось гістарычныя прыклады гавораць, што людзі, звяргаючы рэжым у сваёй краіне, павінны ведаць, у якім кірунку яны хацелі б ісці. Таму наша «восень пасля пратэстаў» – гэта час на прапрацоўку таго, што адбывалася, і на вывучэнне таго, як функцыянуе дэмакратыя, як высоўваць уласных прадстаўнікоў і што яны павінны прадстаўляць”.

Такім чынам яны плануюць будучыню цяпер, хоць гэта і цяжка рабіць, калі брутальнасць рэальнасці толькі ўзмацняецца. Як заўважыла Вольга Гардзейчык-Мазярска з Інстытута беларускай культуры, прадстаўніца хвалі эміграцыі пасля рэпрэсій супраць апазіцыі амаль дваццацігадовай даўніны, цяперашняя дзейнасць Аляксандра Лукашэнкі на польска-беларускай мяжы паўплывала на сітуацыю імігрантаў. “Яшчэ год ці паўгода таму асобы, якія прыязджалі з Беларусі ў Польшчу, адчувалі сябе як дома, адчувалі, што Польшча іх разумее, падтрымлівае і дае ім бяспеку, – гаворыць Вольга. – Аднак тое, што адбываецца на мяжы, уплывае не толькі на адносіны паміж дзяржавамі, але і кідае цень на пазіцыі звычайных людзей. Іх стаўленне да беларусаў пагаршаецца. Апошні год я займаюся, галоўным чынам, дапамогай прыезджым, таму праз мяне праходзіць мноства гісторый. Я чую пра дзяцей, якія спазнаюць горшае стаўленне да сябе ў польскіх школах. Год таму імігранты былі для палякаў тымі, хто змагаецца за свабоду, з імі салідарызаваліся, іх падтрымлівалі”.

У выніку крызісу на мяжы і прапагандысцкай праграмы праўладных СМІ і саміх палітыкаў паняцце “імігрант” для многіх набывае пейаратыўную афарбоўку, і гэта праектуецца на беларусаў. “Польшча зрабіла для нас вельмі шмат, больш, чым якая-колечы іншая краіна, – гаворыць Вольга Гардзейчык-Мазярска. – І я лічу, што яна таксама атрымала шанец, бо тут апынулася львіная доля беларускай інтэлігенцыі і творцаў”.

Дыяна Ігнаткова дадае, што ідэальная сітуацыя была б тады, калі б беларускіх творцаў ўспрымалі не праз прызму нанесенай ім шкоды і іх геройства, а праз іх мастацтва. Як творцаў, а не як імігрантаў.

 

***

Выдаецца ў рамках праектнай лініі «RAZAM-RAZEM-ZUZAM» на сродкі Міністэрства Замежных Cпраў ФРГ выдзеленыя Фондам Польска-Нямецкага Cупрацоўніцтва.

Skoro tu jesteś...

...mamy do Ciebie małą prośbę. Żyjemy w dobie poważnych zagrożeń dla pluralizmu polskich mediów. W Kulturze Liberalnej jesteśmy przekonani, że każdy zasługuje na bezpłatny dostęp do najwyższej jakości dziennikarstwa

Każdy i każda z nas ma prawo do dobrych mediów. Warto na nie wydać nawet drobną kwotę. Nawet jeśli przeznaczysz na naszą działalność 10 złotych miesięcznie, to jeśli podobnie zrobią inni, wspólnie zapewnimy działanie portalowi, który broni wolności, praworządności i różnorodności.

Prosimy Cię, abyś tworzył lub tworzyła Kulturę Liberalną z nami. Dołącz do grona naszych Darczyńców!

SKOMENTUJ

Nr 672

(47/2021)
26 listopada 2021

PRZECZYTAJ INNE Z TEGO NUMERU

PRZECZYTAJ INNE Z TEGO NUMERU

KOMENTARZE



WAŻNE TEMATY:

TEMATY TYGODNIA

drukuj